Арэхва спадзяецца на абяцаную Лукашэнкам рэгістрацыю СПБ

05.11.2010 16:10
Архив Редакция

Старшыня незарэгістраванага Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Арэхва спадзяецца, што прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка выканае свае абяцанні аб непраціўленні рэгістрацыі дадзенай арганізацыі. Паводле яе слоў, пытанне рэгістрацыі разгледзіць Галоўная рада СПБ у сярэдзіне лістапада 2010 года.

«Мы спрабуем выкарыстоўваць усе магчымасці, каб легалізавацца. Але пры ўмове, што нашы правы будуць як у незалежнай арганізацыі. Мы самі зможам вырашаць, хто будзе ўзначальваць нашу арганізацыю», — заявіла Анжаліка Арэхва, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Як раней паведамляў Тэлеграф, Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю польскім СМІ заявіў, што не будзе чыніць перашкодаў рэгістрацыі СПБ. «Калі ласка, рэгіструйцеся па законе — ніхто не будзе супраць», — адзначыў ён.

«Калі казаць аб вашай арганізацыі, то патрэбна абяцанне, што яны, займаючыся культурнай дзейнасцю, ніколі не будуць займацца палітыкай. Калі хочуць займацца палітыкай, то мусяць зарэгістравацца як палітычная партыя», — паведаміў прэзідэнт.

Как вам новость?