Аршанскі школьнік скінуўся з дзявятага паверху

09.04.2010 12:15
Архив Редакция

Аршанскі школьнік скончыў самагубствам, выскачыўшы з дзявятага паверху. Пра гэта паведаміў следчы-крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Ўладзімір Байданаў. Па словах следчага, надзвычайнае здарэнне адбылося раніцай восьмага красавіка.

Па словах супрацоўнікаў праваахоўных органаў, 17-гадовы вучань 11-га класа, інвалід першай групы, збіраўся ў школу, аднак, выйшаўшы з кватэры, ён уздняўся на лесвічны пралёт дзявятага паверху свайго дому і выскачыў з акна, паведамляе БелТА.

На дадзены момант па факце суіцыду падлетка праверку праводзіць пракуратура Оршы. Матывы яго ўчынку высвятляюцца.

Как вам новость?
Головоломки