АСЕА: Беларусь — самая забяспечаная аўтамабілямі краіна ў СНД

19.03.2010 17:26
Архив Редакция

Па дадзеных Асацыяцыі аўтавытворцаў Еўропы (АСЕА), Беларусь з'яўляецца самай забяспечанай аўтамабілямі краінай у СНД. На адну тысячу жыхароў краіны прыходзіцца 261 легкавы аўтамабіль, хоць эксперты адзначаюць, што аўтапарк у Беларусі не адрозніваюцца высокай якасцю і навізной.

За Беларуссю ідзе Расія з 230 аўтамабілямі на адну тысячу насельніцтва. Узровень аўтамабілізацыі ва Ўкраіне ніжэй за еўрапейскія краіны — 155 аўтамабіляў, паведамляе «Ежедневник».

У Асацыяцыі аўтавытворцаў Еўропы паведамілі, што самай забяспечанай аўтамабілямі краінай у Еўропе з’яўляецца Нямеччына, дзе на адну тысячу жыхароў прыходзіцца 563 легкавыя аўтамабілі.

Аналітыкі тлумачаць такую вялікую колькасць аўтамабіляў у Нямеччыне даступнымі коштамі на аўто нацыянальнай вытворчасці, а таксама дзейснай сістэмай дзяржаўных льгот і праграм крэдытавання, якія дазваляюць нават малазабяспечаным пластам насельніцтва купляць аўто.

Другое месца займае Італія, дзе на тысячу чалавек прыходзіцца 548 аўтамабіляў, а замыкае тройку лідараў Аўстрыя (510 машын). Увогуле ў краінах Заходняй Еўропы ў сярэднім прыходзіцца па 508 машын на адну тысячу жыхароў, а ў краінах-пачаткоўцах ЕС — па 307 машын.

Как вам новость?
Головоломки