Асуджаны "за брыдкаслоўе" Левінаў абвясціў галадоўку

21.04.2011 11:11
Архив Редакция

Фрунзенскі суд Мінску прысудзіў сябра Беларускага Хельсінкскага камітэта Паўла Левінава з Віцебску да дзесяці сутак адміністрацыйнага арышту па абвінавачанні ў дробным хуліганстве — брыдкаслоўі. На знак пратэсту юрыст абвясціў галадоўку. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі ў сацыяльнай сетцы Tweeter.

З Паўла Левінава знялі падазрэнне ў датычнасці да тэракту, які адбыўся ў Мінску 11 красавіка, перадае Беларускі Хельсінскі камітэт.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, 19 красавіка праваахоўныя органы Мінску затрымалі Паўла Левінава, журналістаў Алега Баршчэўскага і Валерыя Шчукіна, а таксама лідара грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Вольгу Карач па падазрэнні ў дачыненні да тэракту 11 красавіка ў мінскім метро.

Алега Баршчэўскага прысудзілі да дзесяці сутак адміністрацыйнага арышту, Вольгу Карач — да выплаты штрафу ў памеры 20 базавых велічынь (700 тыс. рублёў). Іх прызналі вінаватымі ў здзяйсненні дробнага хуліганства.

Как вам новость?
Головоломки