Аўтамабілісты зноў пратэстуюць супраць павышэння коштаў на бензін

07.06.2011 10:12
Архив Редакция

У аўторак, 7 чэрвеня, беларускія аўтамабілісты розных гарадоў плануюць правесці чарговую акцыю "Стоп бензін". Такім чынам аўтамабілісты маюць намер выказаць свой пратэст супраць павышэння раздробных коштаў на аўтамабільнае паліва. Удзельнікі акцыі плануюць ўвечары выехаць на галоўныя вуліцы ў розных гарадах Беларусі і стаць на праезнай частцы з паднятымі капотамі і багажнікамі.

Як паведамілі арганізатары інфармацыйна-асветніцкай установы «За Аўто», акцыя будзе праходзіць у абноўленым фармаце, што дазволіць пазбегнуць ціску з боку Дзяржаўтаінспекцыі.

«У выпадку, калі Дзяржаўтаінспекцыя перакрые праспект, або прылеглыя вуліцы і выезды на праспект, па надуманай прычыне, наша акцыя дасягне сваёй мэты — усе будуць ведаць, для чаго і чаму быў перакрыты праспект», — заявілі арганізатары акцыі.

Як паведамляў Тэлеграф, у ноч на 7 чэрвеня канцэрн «Белнафтахім» падняў раздробныя кошты на аўтамабільнае паліва. Кошт ДТ цяпер складае 5100 рублёў за літр, бензіну А92 — 5 100 рублёў за літр, А95 — 5 800 рублёў за літр, А80 — 4 950 рублёў за літр. У сярэднім цэны на нафтапрадукты, што рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся на 31%. Гэта ўжо чацвертае павышэнне сёлета цэнаў на паліва і другое за апошнія пару тыдняў.

У канцэрне «Белнафтахім» рэгулярнае павышэнне коштаў матывуюць «абаронай ўнутранага рынку ад несанкцыянаванага вывазу нафтапрадуктаў». Аднак падобныя тлумачэнні не задавальняюць аўтамабілістаў, і яны рэгулярна праводзяць акцыі пратэсту.

Падчас адной з апошніх такіх агульнарэспубліканскіх акцый, якую правялі 28 красавіка, у Мінску затрымалі лідара інфармацыйна-асветніцкай установы «За Аўто» Арцёма Шаркова. Суд Ленінскага раёна Мінску 5 траўня аштрафаваў яго на 30 базавых велічыняў (больш за мільён рублёў) за «парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў ці пікетавання» (артыкул 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях).

Как вам новость?
Головоломки