Аўтар відэа з Турам: мне ўжо няма чаго губляць

08.06.2011 10:01
Архив Редакция

Бізнэсовец Андрэй Кабанаў, які выклаў у інтэрнэт скандальнае відэа аб намесніку міністра эканомікі Андрэі Туру, не баіцца з'яўлення праблемаў пасля гэтай здымкі. "А мне няма чаго губляць", — заявіў ён. Паводле яго слоў, палітыку было вядома аб тым, што ідзе відэазапіс. "Думаю, так. Ён звяртаў увагу. Ён разумеў, што, магчыма, здымаецца на відэа", — адзначыў Андрэй Кабанаў.

«Я выклаў не ўсё, што зняў. Ёсць матэрыялы, якія я захаваў на серверы», — цытуе бізнэсмэна «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Мужчына распавёў, што задаць пытанні Андрэю Туру яго вымусіла эканамічная сітуацыя ў краіне, праз якую прадпрымальнік не змог працягваць свой бізнэс.

«У апошні час я слухаю яго каментары, апраўданні таго, што кіраўніцтва рабіла для арганізацыі бізнэсу ў нашай краіне. У мяне да яго ўвесь час узнікаюць пытанні як да чалавека, якога заўсёды бачу па тэлебачанні. Я бізнэсовец «сярэдняй рукі», цяпер выходжу на пенсію, таму што ва ўсёй гэтай сітуацыі бізнэс спынены. Учора ў мяне з’явілася магчымасць задаць яму пытанне: што нам рабіць? Вось такі адказ мы і атрымалі», — распавёў аўтар роліка.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, адзіным адказам чыноўніка стала фраза «А вы жывяце не па сродках».

«Я меркаваў пачуць тое, што ўчора і пачуў, і пачулі ўсе. І таму я, беручы на сябе адказнасць, здымаў, каб паглядзець з раніцы, можа я штосьці не тое пытаўся, можа, я ў чымсьці памыляюся. Але адказу ад яго не атрымаў ні я, не атрымалі ні мы, не атрымалі і грамадзяне нашай краіны. Гэта проста хамскае стаўленне да народа ў асобе намесніка міністра эканомікі. Так мы жывем, так намі кіруюць», — абураецца Андрэй Кабанаў.

Кабанаў: Беларусі дапаможа толькі НЭП без кіраўнікоў

На думку прадпрымальніка, Андрэй Тур не змог больш нічога адказаць не таму, што яму нехта перашкаджаў, а менавіта па той прычыне, што не было чаго сказаць.

«Я не скажу, што яго перабівалі. Ён чуў пытанне, ён чыноўнік са стажам. Яму не было чаго сказаць. Ён адпрацоўваў пратакольнымі фразамі, нейкі элемент «замбавання». Я не ведаю, вось знята і знята, хай гэта будзе. Я не ведаю , як гэта абмяркоўваць больш… Мы жывем у поўнай бізнэс-клаацы, нам дапаможа толькі НЭП без кіраўнікоў», — лічыць ён.

Ён распавёў, што адбываецца з яго фірмай, дзе працуе 126 чалавек і зварот якой складае 11 млн даляраў на год.

«Людзі звальняюцца, сыходзяць у вымушаныя адпачынкі, і няма магчымасці ўтрымліваць, плаціць зарплаты. Добрая фірма працавала-працавала, а цяпер яна «на паўзе». Мы нешта рабілі для сябе, для краіны, а цяпер не ведаем, што рабіць. Сёння ўначы падаражэў бензін, паслязаўтра яшчэ што-небудзь здарыцца, але кіраўніцтва ніяк не рэагуе, не інфармуе», — адзначыў кіраўнік прадпрыемства.

Ён заўважыў, што і да крызісу не мог сабе дазволіць чырвоную ікру. Акрамя таго, бізнэсмэн эканоміў нават на цукры — піў гарбату без яго, паколькі бярог ўзровень цукру ў крыві.

«Чаму хтосьці вырашыў, што зарабляць, жыць добра, на нейкім агульнаеўрапейскім узроўні — гэта дрэнна? Чаму мы не можам жыць усё добра? Мы ж працуем, нам грошы не падаюць з неба. Мы сядзім у офісах, на заводах працуем — кожны па-рознаму. Гэта ж не дрэнна — зарабляць, гэта ж добра, калі ўся краіна зарабляе, але мы не можам сабе гэтага дазволіць цяпер. Дарагая, любімая краіна не можа жыць як Швейцарыя. Чым мы горшыя за іх?» — задаецца мінскі прадпрымальнік.

Как вам новость?
Головоломки