Аўтары "Хроснага бацькі" знялі фільм пра Лужкова "Справа ў кепцы"

10.09.2010 14:48
Архив Редакция

Расійскі тэлеканал НТВ у рамках праграмы "ЧП. Расследование" у пятніцу, 10 верасня, пакажа фільм аб дзейнасці мэра Масквы Юрыя Лужкова пад назвай "Справа ў кепцы" ("Дело в кепке"). Фільм, згодна з размешчаным на сайце НТВ анонсам, адкажа на пытанні: чаму Масква задыхалася ад дыму, а яе мэр ратаваў сваіх пчол, як жонка мэра зрабілася самай багатай жанчынай Расіі, і як размяркоўваюцца самыя смачныя кавалкі расійскай сталіцы.

Аўтарамі рэпартажу з’яўляюцца стваральнікі скандальнага фільму-расследавання «Хросны бацька» аб прэзідэнце Беларусі Аляксандры Лукашэнку, паведамілі ў прэс-службе канала, перадае Корреспондент.netФільм аб беларускім прэзідэнце, паказаны НТВ летам, выклікаў шырокі грамадзкі рэзананс. У стужцы Аляксандр Лукашэнка наўпрост абвінавачваецца ў выкраданнях палітычных апанентаў і іх сваякоў. У сюжэце таксама адзначалася, што прэзідэнт РБ неаднаразова здраджваў свайму саюзніку — Расію, якая заўсёды дапамагала Беларусі ў цяжкія моманты, а яе лідар не плаціў за газ і не прызнаў Паўднёвую Асетыю і Абхазію.Раней расійскія СМІ са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі прэзідэнта РФ паведамлялі, што Крэмль запатрабуе ад Юрыя Лужкова тлумачэнняў за яго спробы ўбіць клін паміж прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым і прэм’ерам Уладзімірам Пуціным.Менавіта так у адміністрацыі кіраўніка РФ расцанілі некаторыя публікацыі апошніх дзён. У прыватнасці, у панядзелак у «Расійскай газеце» з’явіўся артыкул Юрыя Лужкова ў абарону пракладкі трасы праз Хімкінскі лес. Рашэнне Дзмітрыя Мядзведзева прыпыніць будаўніцтва трасы для пошуку яе кампраміснага маршруту маскоўскі мэр назваў «нятаннымі манілаўскімі ідэямі». Па інфармацыі СМІ, Лужкоў не захацеў ісці супраць прэм’ер-міністра, які зацвердзіў рашэнне аб будаўніцтве дарогі.

Как вам новость?
Головоломки