Атрад МНС Беларусі патушыў ў Расіі 132 пажары

16.08.2010 10:58
Архив Редакция

Зводны атрад МНС Беларусі ў складзе 150 чалавек і 25 адзінак тэхнікі 7 жніўня прыбыў у Разанскую вобласць Расіі для аказання дапамогі ў тушэнні пажараў. За гэты час беларускае падраздзяленне ліквідавала 132 пажары: 76 лясных, 15 тарфяных, 41 пажар лясной расліннасці. Зводны атрад працягвае працаваць у кругласутачным рэжыме, паведамілі ў МНС Беларусі.

15 жніўня 2010 года беларускія пажарнікі ліквідавалі 2 лясныя, тры тарфяныя і адзін пажар сухой расліннасці ў трох раёнах Разанскай вобласці на агульнай плошчы 5,5 гектара.

На ўсіх участках падраздзялення зводнага атрада працягваюць ліквідаваць асяродкі лясных і тарфяных пажараў па агульным фронце каля 11 кіламетраў. Арганізавана патруляванне месцаў лясных і тарфяных пажараў на працягу 61 кіламетра.

Как вам новость?