Атручванне дзяцей у Пінску выклікала сальманела

23.03.2010 19:14
Архив Редакция

Масавае атручванне дзяцей у пінскім дзіцячым садзе № 29 выклікала бактэрыя сальманела. Пра гэта паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны лекар Брэсцкай вобласці Алег Арнаутаў. Па словах спецыяліста, цяпер усталёўваецца крыніца заражэння. "На раніцу аўторка, 23 сакавіка, дваіх дзяцей ужо выпісалі з лякарні", — сказаў Алег Арнаутаў.

«Спецыялісты тэрытарыяльнага і абласнога цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі пачалі эпідэміялагічнае расследаванне прычын узнікнення групавога захворвання 20 сакавіка, калі паступіла першая інфармацыя пра захварэлых», — цытуе БелаПАН словы галоўнага санітарнага лекара вобласці.

Як раней паведамляў Тэлеграф, раней Алег Арнаутаў паведаміў пра тое, што ўспышка вострай кішачнай інфекцыі ў Пінску насіла лакальны характар і была зафіксавана толькі ў дзіцячым садзе № 29. Па словах спецыяліста, усе акалічнасці выпадкаў атручванняў сярод дзяцей дзіцячага садку паказваюць на парушэнне кухарам тэхналогіі прыгатавання ежы.

У сваю чаргу, у міністэрстве аховы здароўя Беларусі паведамілі 22 сакавіка, што ў выніку ўспышкі вострых кішачных інфекцый у Пінскам дзіцячым садзе № 29 захварэлі 91 дзіця і тры працаўнікі дадзенага дзіцячага садку.

«Усе захварэлыя атрымліваюць неабходную медыцынскую дапамогу. Запас неабходных лекавых сродкаў забяспечвае бягучае запатрабаванне», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні міністэрства.

21 сакавіка пракуратурай Пінска ўзбуджана справа па ч. 1 арт. 336 Крымінальнага кодэкса (парушэнне санітарна-эпідэміялагічных правіл).

Как вам новость?
Головоломки