Аўтуховіч прыпыніў галадоўку

25.06.2010 11:37
Архив Редакция

Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч дамогся сустрэчы з чыноўнікам, адказным у дэпартаменце выканання пакаранняў за медыцынскую частку і прыпыніў галадоўку, абвешчаную ім у СІЗА № 1 Мінску праз неаказанне стаматалагічнай дапамогі.

Як расказаў адвакат асуджанага Павел Сапелка, у выніку сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб тым, што на працягу двух дзён да Мікалая Аўтуховіча прыедзе спецыяліст і агледзіць яго на прадмет аказання дапамогі па пратэзаванні зубоў, паведамляе «Наша Нiва».

Па словах праваабаронцы Алега Волчака, не выключана магчымасць, што на час лячэння Аўтуховіча перавядуць з СІЗА № 1 у іншае месца.

Праваабаронца таксама растлумачыў, што зубны кабінет, які раней функцыянаваў ў следчым ізалятары, некаторы час таму быў расфармаваны праз непатрэбнасці.

Таксама Алег Волчак лічыць, што сваёй галадоўкай Мікалай Аўтуховіч вырашае не толькі асабістыя праблемы, але і ўсіх тых, хто знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі. «У нас людзі сядзяць у турмах па 10-15 гадоў і часта не могуць атрымаць такую ж медыцынскую дапамогу, у якой мае патрэбу Аўтуховіч», — адзначыў Алег Волчак.

Вярхоўны суд прысудзіў Мікалая Аўтуховіча да пяці гадоў і шасьці месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму.

Как вам новость?
Головоломки