Аўтуховіча перавялі ў Івацэвічы

24.07.2010 17:28
Архив Редакция

У ноч на суботу 24 ліпеня ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча перавялі з мінскага следчага ізалятара № 1 у калонію ў Івацэвічах (Берасцейская вобласць). Пра гэта паведаміў праваабаронца Алег Воўчак. 

На яго думку, перавод Мікалая Аўтуховіча з Мінска можа істотна ўскладніць аказанне яму стаматалагічнай дапамогі, бо там можа не аказацца спецыялістаў, перадае БелаПАН. 
Алег Воўчак лічыць, што па гэтай прычыне зняволены можа зноў абвясціць галадоўку.
Як ужо паведамляў Тэлеграф, у Мікалая Аўтуховіча пастаянныя праблемы з зубамі, яму неабходна пратэзаванне, але неабходную медыцынскую дапамогу ў мінскім следчым ізалятары, дзе ён знаходзіцца больш за год, яму не аказвалі. У сувязі з гэтым 16 чэрвеня прадпрымальнік абвясціў галадоўку, якую прыпыніў 22 чэрвеня пасля рашэння кіраўніцтва СІЗА аб допуску да яго ўрачоў. 
Урачы-стаматолагі, якія прыбылі да яго, пацвердзілі, што бізнэсоўцу неабходна тэрміновае пратэзаванне зубоў.