Ахмадзінежад павіншаваў Лукашэнку з перамогай

21.12.2010 11:38
Архив Редакция

Прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад 21 снежня павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на выбарах. "Гэтыя выбары сталі яшчэ адной залатой старонкай бліскучай гісторыі вялікага народа Беларусі і прадэманстравалі яго падтрымку Вашых планаў. Я спадзяюся, што на працягу Вашага новага прэзідэнцкага тэрміну нашыя двухбаковыя сувязі будуць яшчэ больш умацоўвацца, а двухбаковыя адносіны будуць пашырацца на столькі, на колькі гэта магчыма", — заявіў ён.

20 снежня ўвечары Аляксандра Лукашэнка таксама павіншаваў лідар Венесуэлы Уга Чавес ад імя ўзначаленага ім урада, назваўшы Беларусь «бастыёнам годнасці і працвітання ў Еўропе, якая б’ецца ў канвульсіях у выніку ненасытнай сквапнасці транснацыянальнага капіталу».Акрамя таго, як заявіў сам Аляксандр Лукашэнка, яго таксама павіншаваў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. Крыніца: Корреспондент.net

Как вам новость?