Ахвярамі ўкусаў кляшчоў стала ўжо больш за 1,5 тыс. мінчукоў

08.06.2010 14:44
Архив Редакция

Каля паўтары тысячы мінчукоў звярнуліся да медыкаў з нагоды укусаў кляшчоў. Найбольшая колькасць зваротаў — 1433 была зарэгістравана ў траўні. Энтамолаг Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Вольга Валадковіч лічыць, што ва ўсім вінаватае цёплае надвор'е.

Спецыяліст таксама паведаміла, што інфармаваныя грамадзяне ў параўнанні з мінулым годам сталі звяртацца да медыкаў часцей, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

Энтамолаг парэкамендавала пасля прагулак у лясных масівах і зялёных зонах, пікнікоў, паездак за горад старанна аглядаць цела, адзенне, поўсць хатніх гадаванцаў, якіх бралі з сабой. Знойдзенага кляшча належыць дастаць, а месца ўкус апрацаваць ёдам.

Калі дасцяць жамярыну не ўдаецца самастойна, варта звярнуцца ў паліклініку па месцы абслугоўвання. Кляшча можна прынесці на даследаванне ў гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. «Калі высветліцца, што ён інфікаваны хваробай Лайма, урач прызначыць лячэнне», — патлумачыла спецыяліст.

Сёлета хвароба Лайма знойдзена у пяці чалавек.

Здаць кляшчоў на даследаванне можна па наступных адрасах у сталіцы:

— Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі (вул. Петруся Броўкі, 13, лабараторны корпус). Час прыёму: панядзелак — пятніца 8.30-16.00 (кабінет 102), 16.00-19.30 (кабінет 101); субота, нядзеля 8.30-14.00 (кабінет 101).

— Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Заводскага раёна (вул. Пляханава, 18, 2 паверх, аддзяленне паразіталогіі). Час прыёму: панядзелак — пятніца 8.30-18.00.

Как вам новость?
Головоломки