Ахвярам тэракту, што атрымаюць інваліднасць, выплацяць да 4,6 тыс. даляраў

14.04.2011 09:16
Архив Редакция

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт вызначыў памер матэрыяльнай дапамогі сем'ям загінулых і пацярпелым пры выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая" 11 красавіка. Паводле рашэння гарадскіх уладаў пацярпелым ад тэракту, якім прысвояць інваліднасць, вылучаць ад 200 да 400 базавых велічынь (14 млн. рублёў або 4,6 тыс. даляраў).

Як растлумачылі ў Мінгарвыканкаме, пры ўстанаўленні інваліднасці з прычыны атрыманых у выніку выбуху цялесных пашкоджанняў памер выплачанай матэрыяльнай дапамогі будзе пераглядацца з улікам раней зробленых выплатаў. Інвалідам 1-й і 2-й груп прадугледжваюцца выплаты ў памеры да 400 базавых велічынь (14 млн. рублёў), інвалідам 3-й групы — да 200 базавых велічынь (сем мільёнаў рублёў).

Пацярпелым, якія атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні, выплацяць па 100 базавых велічынь (3,5 млн. рублёў), менш цяжкія цялесныя пашкоджанні — 50 базавых велічынь (1,75 млн. рублёў), лёгкія цялесныя пашкоджанні — 20 базавых велічынь (700 тыс. рублёў ). Сем’ям загінулых выплацяць па тысячы базавых велічынь (35 млн. рублёў).

Для выплаты матэрыяльнай дапамогі пацярпелым у камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама стварылі спецыяльную камісію. Праца камісіі арганізавана па адрасе: вул.Маякоўскага 22/2, кабінет № 4. Тэлефон камісіі 223-55-30, 223-70-95, час працы 08:00 — 20:00.

Для атрымання матэрыяльнай дапамогі ў камісію неабходна прадаставіць наступныя дакументы: пісьмовую заяву з просьбай аказаць матэрыяльную дапамогу з указаннем разліковага рахункі ў філіяле ААТ «СБ «Беларусбанк» для яе пералічэння; дакумент, які сведчыць пра асобу заяўніка (або яго законнага прадстаўніка), а таксама дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы законнага прадстаўніка; заключэнне эксперта аб ступені цяжкасці цялесных пашкоджанняў (або заключэнне аб смерці); пасведчанне інваліда — для людзей, якія атрымалі інваліднасць з прычыны выбуху. У Мінгарвыканкаме растлумачылі, што ў выпадку неабходнасці для аказання матэрыяльнай дапамогі камісія можа таксама запытваць іншыя дакументы.

Ва ўпраўленнях сацыяльнай абароны адміністрацый раёнаў Мінску і ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінску таксама арганізавана праца гарачых ліній па аказанні матэрыяльнай, гуманітарнай і псіхалагічнай дапамогі. Яны працуюць з панядзелка па пятніцу з 08:00 да 20:00: у Заводскім раёне тэлефон упраўлення сацыяльнай абароны 242-95-74, тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва — 295-68-13, Цэнтральным — адпаведна 306-42-63 і 290-62-09, Ленінскім — 223-84-05 і 223-27-28, Кастрычніцкім — 220-39-30 і 219-74-24, Маскоўскім — 226-51-98 і 271-78-74, Фрунзенскім — 228 — 28-77 і 257-65-35, Партызанскім — 294-52-17 і 230-27-50, Савецкім — 284-82-23 і 293-66-23, Першамайскім — 280-25-73 і 280-50 — 17.

Как вам новость?
Головоломки