Азараў: праблем у разліках з Беларуссю няма, бартару не будзе

30.05.2011 15:22
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў не бачыць "абсалютна ніякіх падстаў" для пераходу на бартарныя адносіны пры ўзаемных разліках з Беларуссю. "Да цяперашняга часу пры вядзенні разлікаў з Беларуссю не было праблемаў", — адзначыў кіраўнік украінскага ўрада, адказваючы на пытанні журналістаў у Кіеве.

Паводле яго слоў, цяпер «ёсць пэўныя крытычныя пазіцыі, валютныя, перш за ўсё, але ў галіне выканання сваіх знешніх абавязацельстваў Беларусь пакуль вядзе сябе досыць акуратна», перадае Корреспондент.net. «Усе пастаўкі, усе знешнія эканамічныя сувязі, кантракты аплочваюцца», — сказаў Мікалай Азараў.Акрамя таго, ён адзначыў, што «пытанне аб пераходзе на бартар не стаіць». Па словах украінскага прэм’ера, паводле той інфармацыі, якой ён валодае, «у Беларусі ёсць дастатковая колькасць валюты, якая дазваляе забяспечваць знешнеэканамічныя кантракты».Таксама прэм’ер-міністр Украіны падкрэсліў, што сітуацыя ў Беларусі з’яўляецца ўрокам для ўкраінскага ўрада і ўлады пры вядзенні эканамічнай палітыкі: «Мы гэта ўлічваем, безумоўна».Ён адзначыў, што Украіна павінна з разуменнем ставіцца да сітуацыі, якая склалася ў Беларусі. «Мы па-чалавечы спачуваем нашай брацкай Беларусі», — рэзюмаваў Мікалай Азараў.

Как вам новость?
Головоломки