Азаранка і Кірыленка выйшлі ў 1/4 фіналу буйнога турніру ў ЗША

13.08.2010 10:00
Архив Редакция

Беларуска Вікторыя Азаранка (86-е месца ў парным рэйтынгу) і расіянка Марыя Кірыленка (16) выйшлі ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Цынцынаці (ЗША) з прызавым фондам два мільёны даляраў.

У ноч на 13 жніўня за 61 хвіліну яны перамаглі «пасеяных» пад трэцім нумарам чэшку Квету Пешке (11) і славенку Катарыну Шрэбатнік (10) — 6:0, 6:2, паведамляе БелаПАН.

Наступнымі суперніцамі беларуска-расійскай пары будуць Саня Мірза (Індыя, 87) і Моніка Нікулеску (Румынія, 30).

У адзіночным разрадзе Азаранка выбыла пасля першага кола.

Как вам новость?
Головоломки