Азаранка прайграла ў першым раўндзе Roland Garros і атрымала штраф

24.05.2010 14:38
Архив Редакция

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выбыла з барацьбы на Адкрытым чэмпіянаце Францыі ў першым жа раўндзе, прайграўшы аргентынцы Гіселе Дулка з лікам 1:6, 2:6. Пасля лідарка беларускай зборнай не з'явілася на пасляматчавую прэс-канферэнцыю, за што яе аштрафавалі на чатыры тысячы даляраў.

Як нагадвае Associated Press, «пасеяная» на цяперашнім Roland Garros пад дзясятым нумарам Вікторыя Азаранка даходзіла да стадыі чвэрцьфіналу на трох з чатырох апошніх турніраў «Вялікага шлема», уключаючы леташні Адкрыты чэмпіянат Францыі.

Как вам новость?
Головоломки