Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка апусцілася ў рэйтынгу WTA на сёмую пазіцыю. У апублікаваным сёння, 22 сакавіка, спісе лепшых тэнісістак свету беларуску абыйшла расейка Алена Дзяменцьева. Раней лідар беларускай зборнай размяшчалася на шостым радку.
Першае месца ўтрымлівае амерыканка Серэна Уільямс, а на другую пазіцыю з чацвёртай паднялася датчанка Каралін Вазняцкі, паведамляе БелТА.
У чэмпіёнскай гонцы Вікторыя Азаранка займае пятае месца, першай ідзе Серэна Уільямс.
Рэйтынг WTA. 22 сакавіка
1. (1) Серэна Уільямс (ЗША) — 8645 ачкоў
2. (4) Каралін Вазняцкі (Данія) — 6375
3. (2) Дынара Сафіна (Расія) — 6230
4. (3) Святлана Кузняцова (Расія) — 5930
5. (5) Вінус Уільямс (ЗША) — 5626
6. (7) Алена Дзяменцьева (Расія) — 5100
7. (6) Вікторыя Азаранка (Беларусь) — 4930
8. (9) Алена Янкавіч (Сербія) — 4765
9. (8) Агнешка Радванская (Польшча) — 4080
10. (11) Саманта Стосур (Аўстралія) — 3565