Азаранка страціла чатыры месцы ў рэйтынгу WTA

07.06.2010 15:09
Архив Редакция

Найлепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка апусцілася на 15-е месца ў рэйтынгу WTA, хаця на мінулым тыдні Вікторыя яшчэ трымалася на 11-й пазіцыі. У актыве беларускі 3170 балаў. Прычынай страты чатырох месцаў стала яе няўдала выступленне на Roland Garros.

Іншая беларуска Вольга Гаварцова, якая набрала 1450 ачкоў, апусцілася з 38-га на 39-ы радок, паведамляе БелТА.

Лідзіруе ж у рэйтынгу Серэна Уільямс (8475 ачкоў). Цікава, што італьянка Франчэска Ск’явоне, якая сенсацыйна выйграла «Ралан Гарос», з 17-га месца ўзнялася адразу на шостае (4990).

Нагадаем, італьянская тэнісістка Франчэска Ск’явоне, якая на Адкрытым чэмпіянаце Францыі была пасеяная пад 18-м нумарам, абыграла ў фінале «Ралан Гарос» аўстралійку Саманту Стосур (7) і ўпершыню ў сваёй кар’еры стала пераможцай турніру серыі «Вялікага шалому».

У мужчынскай частцы турніру перамогу святкаваў іспанец Рафаэль Надаль, які выйграў Roland Garros ўжо пяты раз у сваёй кар’еры.

Как вам новость?