Азаранка страціла дзве пазіцыі ў рэйтынгу WTA

05.04.2010 12:42
Архив Редакция

Пятага красавіка быў апублікаваны абноўлены рэйтынг WTA, у якім беларуска Вікторыя Азаранка апусцілася на дзявятую пазіцыю. Вольга Гаварцова — на 52-ім радку, Дар'я Кустава — 133-я, Настасся Якімава — 136-я, Кацярына Дзегалевіч — 172-я.

Першая дзясятка рэйтынгу, як паведамляе «Спорт-Беларусь», зараз выглядае так:

1 (1) Серэна Ўільямс (ЗША) 7946

2 (2) Каралін вазняцкі (Данія) 6375

3 (3) Дынара Сафіна (Расія) 6150

4 (5) Вінус Уільямс (ЗША) 5876

5 (4) Святлана Кузняцова (Расія) 5620

6 (6) Алена Дзяменцьева (Расія) 4965

7 (8) Алена Янкавіч (Сербія) 4900

8 (9) Агнешка Радванская (Польшча) 4190

9 (7) Вікторыя Азаранка (Беларусь) 4070

10 (16) Кім Клійстэрс (Бельгія) 3860

Как вам новость?
Головоломки