Азаранка выбыла з барацьбы на турніры ў Маямі

30.03.2010 12:03
Архив Редакция

У амерыканскім Маямі працягваецца буйны тэнісны турнір з агульным прызавым фондам 4,5 млн. даляраў. Лепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (сёмы нумар сусветнага рэйтынгу) у матчы 1/8 фіналу саступіла бельгійцы Кім Клійстэрс (16) у двух сэтах — 4:6, 0:6

Год таму Вікторыя выйграла гэты турнір, перамогшы ў фінале першую ракетку планеты амерыканку Серэну Ўільямс.

Ветэран беларускага тэніса Максім Мірны, які летась таксама быў пераможцам турніру ў Маямі ў парным разрадзе разам з ізраільцянінам Эндзі Рамам, зараз выступае з індыйцам Махешам Бхупаці. У другім раўндзе беларуска-індыйскі дуэт згуляе з амерыканскай парай Джон Ізнер — Сэм Куэры.

Как вам новость?
Головоломки