Азаранка выбыла з барацьбы на турніры ў Індыян-Уэлсе

16.03.2010 11:39
Архив Редакция

Беларускія тэнісісты завяршылі выступы на турніры ў амерыканскім Індыян-Уэлсе. Лепшая сярод беларусак Вікторыя Азаранка (шосты нумар сусветнага рэйтынгу) у трэцім раўндзе адзінкавага разраду прайграла іспанцы Марыі Хасэ Мартынес-Санчэс (28) у двух сэтах — 6:7, 2:6. Летась Азаранка дайшла да паўфіналу адзінкавага разраду. 

У парным разрадзе таксама не засталося прадстаўнікоў нашай краіны — у спаборніцтвах жанчын Дар’я Кустава разам з Акгуль Аманмурадавай саступілі ў другім крузе першай пары планеты Кары Блэк (Зімбабвэ) — Лайзел Хубер (ЗША) — 2:6, 2:6, паведамляе БелТА. Год назад пераможцам парнага разраду стала Вікторыя Азаранка, якая выступала ў дуэце з Верай Званаровай.

У мужчынскім парным турніры Максім Мірны і індыец Махеш Бхупаці ў першым раўндзе саступілі расейцу Ігару Андрэеву і Яўгену Каралёву з Казахстана — 4:6, 4:6.

Турнір на кортах Індыян-Уэлса, агульны прызавы фонд якога складае 4,5 млн. даляраў, завершыцца ў нядзелю, 21 сакавіка.

Как вам новость?