Азаранка выбыла з барацьбы на Уімблдоне

28.06.2010 12:18
Архив Редакция

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (11-е месца ў сусветным рэйтынгу) завяршыла выступленне на адкрытым чэмпіянаце Англіі. 26 чэрвеня ў трэцім коле (1/16 фіналу) яна прайграла чэшцы Петры Квітавай (62) — 5:7, 0:6. У першым сэце Азаранка пры ліку 5:4 на сваю карысць дазволіла суперніцы зрабіць брэйк.

Найвышэйшым дасягненнем беларускі на Уімблдонскім турніры з’яўляецца леташні выхад у чвэрцьфінал, нагадвае БелаПАН.

У першым коле міксту (1/32 фіналу) Вольга Гаварцова (35) і амерыканец Эрык Буторац (36) перамаглі індыйца Рохана Бопану (52) і Анастасію Радзівонава з Аўстраліі (36) — 7:6 (7:4), 6:2.

У другім коле міксту (1/16 фіналу) «пасеяныя» пад сёмым нумарам Максім Мірны (12) і Аліса Кляйбанавай з Расіі (14) перамаглі аргентынца Хуана Ігнасіла Чэлу (168) і Гізелу Дулька (9) — 7:6 (7: 2), 6:3. У першым раўндзе Мірны і Кляйбанава былі свабодныя.

У другім коле (1/16 фіналу) жаночага парнага разраду «пасеяныя» пад 17-м нумарам Вольга Гаварцова (35-е месца ў рэйтынгу) і Цзя-Жун Чжуан c Тайваня (34) саступілі расіянцы Алене Веснінай (41) і Веры Званаровай (193) — 4:6, 7:5, 5:7.

Как вам новость?
Головоломки