Азаранка выбыла з барацьбы за трафей турніру ў Досе

29.10.2010 09:57
Архив Редакция

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (10-ы нумар сусветнага рэйтынгу) няўдала правяла свой другі матч папярэдняга этапу выніковага турніру WTA (прызавы фонд — больш за 4,5 млн. даляраў), які праходзіць у горадзе Доха. Цяпер беларуска ўжо страціла ўсе шанцы пазмагацца за прэстыжны трафей.

28 кастрычніка ў цяжкім паядынку з бельгійкай Кім Клійстэрс (4) беларуская тэнісістка саступіла 4:6, 7:5, 1:6. Для Вікторыі Азаранкі гэта ўжо другое паражэнне ў Белай групе: на старце яна прайграла расіянцы Веры Званаровай (2) — 6:7, 4:6. Такім чынам, Азаранка страціла шанцы выйсці ў паўфінал, паведамляе БелТА.

29 кастрычніка ў заключным матчы групавога этапу беларуска сустрэнецца з сербскай тэнісісткай Аленай Янкавіч (8), якая таксама пацярпела ўжо дзве паразы на гэтых спаборніцтвах і не зможа працягнуць барацьбу ў плэй-оф. Туды датэрмінова выйшлі Вера Званарова і Кім Клійстэрс, якія ў вочнай сустрэчы вызначаць, хто з іх зойме першае месца.

Турнірнае становішча перад заключнымі гульнямі такое: Званарова і Клійстэрс — па 2 ачкі, Азаранка і Янкавіч — па 0.

У Барвовай групе напярэдадні адбыліся дзве сустрэчы — расіянка Алена Дзяменцьева (9) у вельмі зацятай барацьбе выйграла ў аўстралійкі Саманты Стосур (7) — 4:6, 6:4, 7:6, а прадстаўніца Даніі Каралін Вазняцкі (1) абыграла італьянку Франческу Ск’явоне (6) — 3:6, 6:1, 6:1. Адзначым, што дзякуючы гэтай перамозе дацкая тэнісістка забяспечыла сабе захаванне першага месца ў сусветным рэйтынгу па выніках 2010 года. Такім чынам, у гэтай групе Стосур і Вазняцкі ўжо выйшлі ў паўфінал. У заключным матчы сёння сустрэнуцца дзве няўдачніцы гэтага квартэту — Дзяменцьева і Ск’явоне. Турнірнае становішча: Стосур — 2 ачкі (3 гульні), Вазняцкі — 2 (3), Дзяменцьева — 1 (2), Ск’явоне — 1 (2).

Выніковы турнір найлепшых тэнісістак свету завершыцца ў сталіцы Катара 31 кастрычніка.

Как вам новость?
Головоломки