Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал адзіночнага разраду Кубку Крамля

21.10.2010 12:50
Архив Редакция

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (дзясяты нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў чвэрцьфінал адзіночнага разраду Кубку Крамля, які праходзіць у Маскве. На турніры Азаранка «пасеяная» пад 2-м нумарам і стартавала адразу з другога кола, дзе яе суперніцай стала немка Андрэа Пятковіч (32).

Матч працягваўся 2 гадзіны 38 хвілін і завяршыўся перамогай беларускі з лікам 6:4, 2:6, 6:1, перадае БелаПАН.

Раней, у першым коле Пятковіч выбіла з барацьбы іншую беларускую тэнісістку, фіналістку Кубку Крамля-2009 Вольгу Гаварцову (51) — 0:6, 7:5, 6:0.

Суперніцай Азаранка па чвэрцьфінале стане пераможца матчу Сара Эрані (40, Італія) — Аліса Кляйбанава (27, Расія).

Как вам новость?
Головоломки