Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Токіа

29.09.2010 10:53
Архив Редакция

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (11-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў чвэрцьфінал прадстаўнічага турніру ў Токіа. У паядынку 3-га раўнду адзіночнага разраду супраць францужанкі Марыён Барталі (14) беларуска выйграла першы сэт з лікам 6:2, а затым яе суперніца не змагла працягнуць матч па стане здароўя.

Лекары падазраюць у яе вірусную інфекцыю, паведамляе БелТА. Такім чынам, у чвэрцьфінале Вікторыя Азаранка сустрэнецца з амерыканкай Кокай Вандэвэй (172), якая выйграла ў немкі Юліі Гёргес (42) — 6:3, 6:0.

У чвэрцьфінал таксама прабіліся расійскія тэнісісткі Вера Званарова (4) і Алена Дзяменцьева (10). Астатнія ўдзельніцы гэтай стадыі спаборніцтваў вызначацца пазней.

Турнір з прызавым фондам у два мільёны даляраў завершыцца на кортах японскай сталіцы 2 кастрычніка.

Как вам новость?
Головоломки