Азаранка выйшла ў другі раўнд Уімблдона

23.06.2010 10:47
Архив Редакция

Найлепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (11-ы нумар сусветнага рэйтынгу) паспяхова стартавала на тэнісным турніры ва Уімблдоне. У стартавым паядынку адзіночнага разраду беларуска ўпэўнена абыграла харвацкую спартсменку Мір'яну Лучыч (182) у двух сэтах з аднолькавым лікам 6:3.

У другім раўндзе суперніцай беларускі будзе сербка Бояна Ёванаўскі (107), паведамляе БелТА.

23 чэрвеня Вікторыя Азаранка стартуе ў парным разрадзе, дзе яе партнёркі будзе расіянка Ганна Чакветадзэ. Ім будзе супрацьстаяць наша Вольга Гаварцова і Чыа-Джунг Чуанг (Кітайская Тайпей). Беларускі тандэм Таццяна Пучак — Кацярына Дзегалевіч сустрэнецца з інтэрнацыянальным дуэтам Вірхінія Руана-Паскуале (Іспанія) — Мэган Шаўгнесі (ЗША).

У мужчынскім парным разрадзе 23 чэрвеня старт прымуць беларус Максім Мірны і індыец Махеш Бхупаты. Беларуска-індыйскі тандэм, пасеяны пад чацвертым нумарам, згуляе з Аргентынскай парай Максіма Гансалес — Себаст’ян Прыета.

Как вам новость?