Азаранка выйшла ў паўфінал турніру ў Стэнфардзе

31.07.2010 14:54
Архив Редакция

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая займае 18-е месца ў сусветным рэйтынгу, выйшла ў паўфінал прадстаўнічага турніру ў Стэнфардзе (Каліфорнія, ЗША) з прызавым фондам 700 тыс. даляраў. 

У ноч на 31 ліпеня па мінскім часе «пасеяная» пад восьмым нумарам спартсменка перамагла ў трэцім коле чацвертую ракетку спаборніцтваў — францужанку Марыён Барталі (14) — 3:6, 6:3, 6:3, паведамляе БелаПАН. 
Наступнай суперніцай Азаранкі будзе першы нумар «пасеву» аўстралійка Саманта Стосур (5). 
Напярэдадні ў другім коле (1/4 фіналу) парнага разраду Азаранка (100) і расіянка Марыя Кірыленка (16) былі мацнейшыя за «пасеяных» пад трэцім нумарам Алісу Кляйбанаву (Расія) і Шахар Пеер (Ізраіль) — 6:3, 4:6, 10:3 (тай-брэйк). 
На гэтай жа стадыі Вольга Гаварцова (36) і расійка Ала Кудраўцава (28), якія мелі чацверты нумар «пасеву», прайгралі ўладальніцы «дзікай карты» амерыканцы Ліндсэй Дэвенпорт (без рэйтынгу) і Лізэль Хубер (3) — 4:6, 2:6.

Как вам новость?
Головоломки