Азаранка выйшла ў паўфінал турніру ў Токіа

30.09.2010 12:55
Архив Редакция

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал турніру ў Токіа, прызавы фонд якога складае два мільёны даляраў. У паядынку 1/4 фіналу Азаранка (11-я ў рэйтынгу WTA) абыграла амерыканку Коку Вандэвэгэ (172) — 6:2, 6:1.

Раней беларуска абыграла францужанку Марыён Барталі (14), якая пасля першага сэту адмовілася ад барацьбы, нагадвае «Спорт-Беларусь».

У паўфінале турніру Вікторыя Азаранка згуляе з італьянкай Франчэскай Ск’явонэ (8).

Как вам новость?
Головоломки