Азаранка выйшла ў трэці круг буйнога турніру ў Індыян-Уэлсе

15.03.2010 11:21
Архив Редакция

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (шостае месца ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў трэці круг (1/16 фіналу) турніру ў Індыян-Уэлсе (ЗША) з агульным прызавым фондам 4,5 млн. даляраў. "Пасеяная" пад трэцім нумарам спартоўка стартавала з другога раўнду. 13 сакавіка яна перамагла аўстрыйку Сібіл Бамер (47) — 6:1, 7:5. 

Сустрэча працягвалася амаль паўтары гадзіны. У другім сэце Азаранка вяла 4:2, але дазволіла суперніцы ненадоўга выйсці наперад — 5:4, перадае БелаПАН.

Зараз беларуская спартоўка сустрэнецца з іспанкай Марыяй Хасэ Мартынес Санчэс (33). Гэта будзе іх першы вочны паядынак.

Как вам новость?
Головоломки