Азаранка выйшла ў трэцяе кола турніру ў Манрэалі

19.08.2010 17:21
Архив Редакция

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, пасеяная пад 10-м нумарам, выйшла ў трэці раўнд турніру Rogers Cup, які праходзіць у канадскім Манрэалі. Прызавы фонд турніру складае 2 млн. даляраў.

18 жніўня яна выйграла ў расіянкі Марыі Кірыленкі, у пары з якой нядаўна выйграла турнір у амерыканскім Цынцынаці, 6:4, 6:1. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін, перадае Eurosport.ru.

Раней 17 жніўня ў матчы першага кола Вікторыя Азаранка дамаглася ўпэўненай перамогі над украінкай Кацярынай Бандарэнка — 6:1, 6:1. Для гэтага беларусцы спатрэбілася менш за гадзіну.

Суперніцай беларускі па трэцім коле цяперашніх спаборніцтваў будзе кітаянка Лі На.

Как вам новость?