Азаранка выйшла ў трэцяе кола турніру ў Токіа

28.09.2010 10:50
Архив Редакция

Беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў трэцяе кола прадстаўнічага тэніснага турніру ў Токіа з прызавым фондам два мільёны даляраў. Першая ракетка Беларусі (11-ы нумар сусветнага рэйтынгу) у першым раўндзе адзіночнага разраду не гуляла, а ў паядынку другога раўнду абыграла чэшскую тэнісістку Люсі Шафаржаву (30) — 6:1, 6:3.

У наступным раўндзе суперніцай нашай спартсменкі стане пераможца матчу паміж францужанкай Марыён Барталі (14) і сербкай Анaй Іванавіч (38), паведамляе БелТА.

Беларуска Вольга Гаварцова (53) завяршыла выступы ў адзіночным разрадзе, саступіўшы ў матчы 2-га раўнду польскай тэнісістцы Агнешцы Радваньскай (9) — 2:6, 3:6. У першым паядынку Гаварцова выйграла ў чэшкі Іветы Бенешавай (52) — 6:4, 7:5.

У парным разрадзе Вікторыя Азаранка ў дуэце з расіянкай Дынарай Сафінай ў стартавай сустрэчы абыграла інтэрнацыянальны тандэм Тымеа Бачынскі (Швейцарыя) — Рабэрта Вінчы (Італія) — 5:7, 6:3, 11:9.

Как вам новость?
Головоломки