Азербайджан і Беларусь маюць намер пашыраць культурнае супрацоўніцтва

22.11.2010 10:09
Архив Редакция

Намесніца міністра культуры і турызму Азербайджана Сеўда Мамедаліева паведаміла, што Азербайджан мае намер пашыраць супрацоўніцтва з Беларуссю ў галіне культуры. Пытанні культурнага супрацоўніцтва Сеўда Мамедаліева абмяркуе 22 лістапада на сустрэчы з першым намеснікам міністра культуры Беларусі Уладзімірам Карачэўскім.

Па словах Сеўды Мамедаліевай, Азербайджан зацікаўлены ў стварэнні сумесных кінафільмаў, а таксама ў супрацоўніцтве ў сферы тэатральнага і музычнага мастацтва, перадае БелТА.

«Нашы краіны не павінны спыняцца на тым, чаго дасягнулі. Калі атрымаўся такі выдатны спектакль, як «Аршын мал аланаў» Узеіра Гаджыбекава, які паставіў Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр сумесна з галоўным рэжысёрам Азербайджанскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Хафізам Гуліевым, то варта ўлічыць падобны досвед. Таму што культурныя кантакты паміж народамі ўзаемаўзбагачальныя», — падкрэсліла Сеўда Мамедаліева.

Намесніца міністра культуры і турызму Азербайджана адзначыла, што Беларусь прымае актыўны ўдзел у культурным жыцці Азербайджана. У якасці прыкладу двухбаковага супрацоўніцтва Сеўда Мамедаліева прывяла IV Міжнародны фестываль імя Мсціслава Растраповіча, які адбудзецца ў пачатку снежня ў Баку. У фестывалі возьмуць удзел у тым ліку і беларускія выканаўцы.
 
Севда Мамедаліева таксама расказала аб сумесным праекце Азербайджана, Беларусі і Літвы, які ініцыяваў Еўрапейскі саюз. Праект накіраваны на далучэнне да мастацтва дзяцей з сіндромам Даўна. У ходзе яго рэалізацыі дзеці-інваліды з трох краін змогуць наведаць музеі культуры ў сябе на радзіме і выказаць свае ўражанні ў малюнках і вырабах. Пасля краіны-удзельніцы праекту таксама абмяняюцца выставамі дзіцячых прац.

Как вам новость?
Головоломки