Азербайджанская нафта прыбудзе ў Беларусь у красавіку

10.03.2011 16:14
Архив Редакция

Каспійская нафта Azeri Light, прапампоўка якой па нафтаправодзе Адэса — Броды пачалася ў лютым, павінна паступіць на нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры ў красавіку. Пра гэта паведамілі на Мазырскім НПЗ, заявіўшы аб недакладнасці інфармацыі аб тым, што нафта Azeri Light ўжо прыбыла на МНПЗ.

У дадзены момант з нафтаправода выцясняецца тэхналагічная нафта маркі Urals, перадае БелаПАН.

На МНПЗ завяршаюцца пусканаладачныя працы на ўстаноўцы вадароду

Акрамя таго, на Мазырскім НПЗ за ўласныя сродкі ў рамках праграмы развіцця завода рэалізуецца інвестпраект коштам 86,5 млн. даляраў па будаўніцтве ўстаноўкі, якая вырабляе вадарод метадам канверсіі прыроднага газу. Атрыманы газ затым выкарыстоўваюць пры гідраачыстцы і гідраабяссерванні нафтапрадуктаў.

Таксама на прадпрыемстве паведамілі, што да 2015 года плануецца рэалізаваць шэраг буйных інвестыцыйных праектаў. У прыватнасці, кіраўніцтва МНПЗ мае намер павялічыць аб’ём перапрацоўкі нафты з 10,5 да 12 млн. тон на год, павялічыць глыбіню перапрацоўкі да 90%, увесці ў эксплуатацыю ўстаноўку ізамерызацыі і эстакаду тактавага наліву, пабудаваць комплекс гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў, усталяваць вакуумную перагонку мазуту і комплекс высокаактанавых кампанентаў бензіну.
 
Як раней перадаваў Тэлеграф, пастаўкі азербайджанскай нафты ў Беларусь ажыццяўляюцца на падставе дамоўленасцяў паміж ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія» і Дзяржаўнай нафтавай кампаніяй Азербайджана (SOCAR) і Венесуэлай. У рамках кантракту, па своп-схеме ў 2011 годзе ў Беларусь будзе дастаўлена чатыры мільёны тон нафты (азербайджанская нафта будзе замяшчаць венесуэльскую).

Как вам новость?
Головоломки