Ажубаліс: беларусы павінны дапамагчы сабе самі

03.02.2011 09:54
Архив Редакция

Міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс не лічыць, што палітычнымі ці эканамічнымі санкцыямі можна змяніць рэжым у Беларусі. На яго думку, гэта толькі дапаможны інструмент, паколькі «ніхто не зробіць пераменаў у краіне за выключэннем саміх людзей». «Гэтыя людзі павінны дапамагчы самі сабе», — заявіў кіраўнік МЗС Літвы.

«Калі б санкцыі і толькі санкцыі давалі вынік, напэўна, больш у свеце такіх дыктатур, аўтакратаў не было», — падкрэсліў Аўдронюс Ажубаліс у інтэрв’ю «Эхо Москвы».

Літоўскі міністр таксама выказаў радасць у сувязі з ростам грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, адзначыўшы пры гэтым, што ўлады Беларусі ідуць «у сябеізаляцыю», адмаўляючыся супрацоўнічаць з АБСЕ. Кіраўнік МЗС Літвы паведаміў таксама, што ў бліжэйшы час АБСЕ мае намер накіраваць у Мінск місію БДІПЧ для маніторынгу сітуацыі. Аўдронюс Ажубаліс таксама паведаміў ў Захаду няма рэальных рычагоў ціску на Беларусь. «Калі вы ведаеце, у высновах ёсць вельмі сур’ёзная інтанацыя, не інтанацыя, але тое, што, калі сітуацыя будзе пагаршацца, мы будзем казаць пра эканамічныя санкцыі. Амерыканцы ўжо прынялі», — заявіў міністр.

Як раней паведамляў тэлеграф, кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі 2 лютага на прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам варшаўскай міжнароднай канферэнцыі донараў «Салідарнасць з Беларуссю» заявіў, што ў суме Беларусь атрымае ад усіх краін-удзельніц канферэнцыі 87 млн. еўра, прычым 1,7 млн. еўра пойдзе на дапамогу пацярпелым апазіцыянерам і іх сем’ям, пераследаваным СМІ.

Как вам новость?