Ажубаліс назваў умовы зняцця візавых санкцый ЕС з Беларусі

09.09.2010 11:50
Архив Редакция

Галоўнай умовай перамоў з боку Еўрапейскага саюза па пытанні зняцця візавых санкцыяў у дачыненні да найвышэйшых чыноўнікаў Беларусі павінна быць вызваленне зняволеных апазіцыянераў і дэмакратычныя перамены ў краіне. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Літвы Аудронюс Ажубаліс 8 верасня на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сілаў.

Сустрэчу з беларускімі апазіцыйнымі палітыкамі літоўскі міністр пачаў з віншаванняў з Днём перамогі пад Оршай, паведаміў сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Павел Севярынец.

Пасля гэтага Аудронюс Ажубаліс пацікавіўся палітычнай абстаноўкай у Беларусі напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі 2010-2011 гадоў, перспектывамі дэмакратычнага руху, пытаннямі санкцыяў супраць найвышэйшых беларускіх чыноўнікаў і пытаннямі рэгістрацыі БХД, перадае БелаПАН.

У сваю чаргу лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч выказаў агульную пазіцыю прадстаўнікоў дэмсілаў аб тым, што Еўропе трэба рабіць крокі насустрач Беларусі ў тым выпадку, калі спачатку Беларусь зробіць крокі насустрач Еўропе. «Па вялікім рахунку, нягледзячы на тое, што Лукашэнка цяпер знаходзіцца ў складанай сітуацыі, не падобна на тое, што ён зробіць рэальныя крокі для лібералізацыі», — дадаў Аляксей Янукевіч.

Как вам новость?
Головоломки