БАА: беларускі аўтарынак згасае

17.06.2011 13:22
Архив

Афіцыйныя дылеры ўвозяць у Беларусь аўтамабілі па меры таго, як з'яўляецца магчымасць канвертаваць беларускія рублі ў замежную валюту. Аднак такая магчымасць абмежаваная. Пра гэта заявіў кіраўнік праўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА) Сяргей Міхневіч. "Таму ідзе плаўнае згасанне ўвозу аўтамабіляў дылерамі", - заўважыў ён.

«Купіць валюту на міжбанку апошнія два тыдні наогул нерэальна. Адзінкавыя пакупкі даляраў, каму пашанцавала, ажыццяўляліся па курсе 6-8 тыс. рублёў, еўра — па курсе 8-11 тыс. рублёў», — цытуюць прадстаўніка асацыяцыі «Беларускія навіны«.

Як паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце, за чатыры месяцы ў Беларусь было ўвезена больш за 130 тыс. аўтамабіляў, больш за 90% — фізічнымі асобамі.

Акрамя таго, у аўтадылераў знізіліся і продажы ўнутры краіны. Так, за 5 месяцаў дылеры, якія ўваходзяць у БАА, прададзена толькі 4000 аўтамабіляў. Па словах Сяргея Міхневіча, за травень-чэрвень фізасобы ўвязуць у краіну як мінімум тысячу новых іншамарак і дзясяткі тысяч патрыманых.

«Усяго за першае паўгоддзе ў краіну, па нашых падліках, будзе ўвезена не менш за 200 тыс. аўтамабіляў на суму не менш за 1,5 млрд даляраў. Гэта значыць столькі, колькі іншамарак было ўвезена за ўвесь мінулы год. Што тычыцца аўтадылераў, то мы прагназуем, што за шэсць месяцаў імі будзе ўвезена не больш за шэсць тысяч аўтамабіляў», — удакладніў ён.

Па словах старшыні праўлення БАА, аўтадылеры чакаюць крэдыту, які Беларусь збіраецца атрымаць ад ЕўрАзЭС.

«Мы разлічваем, што гэта неяк ажывіць міжбанк у галіне магчымасцяў набыцця валюты ў экспарцёраў. Пакуль, як мы бачым, у краіны ўзнікаюць складанасці нават па разліках за энерганосьбіты. Але ніхто асабліва не разлічвае, што нейкая валюта дастанецца менавіта аўтадылерам», — заўважыў Сяргей Міхневіч.