БАА: Ужываныя машыны ў Беларусі рэзка патаннелі

12.07.2010 09:52
Архив Редакция

Патрыманыя аўтамабілі ў Беларусі патаннелі ў траўні-чэрвені гэтага года на 10-15%. У наступным паўгоддзі рост коштаў на дадзеную аўтатэхніку таксама не чакаецца. Пра гэта паведаміў старшыня Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргей Міхневіч.

Большасць людзей увозіць аўтамабілі з мэтай рэалізаваць іх на расійскім рынку. «Аднак калі ў траўні стала вядома, што Расія іх не пусціць, гэта абваліла беларускі рынак патрыманых аўтамабіляў. З гэтага моманту кошты на аўтамашыны, якія ўвозяцца фізічнымі асобамі папаўзлі ўніз», — сказаў Сяргей Міхневіч.

Паколькі прапанова на патрыманыя аўтамабілі значна перавышае попыт, сёння прадаць такую аўтатэхніку ў Беларусі нялёгка. Пры гэтым у найбліжэйшы час на раней увезеныя аўтамабілі цэны, верагодней за ўсё, працягнуць зніжацца, паколькі многія аўтамашыны былі набытыя на крэдытныя рэсурсы, і для гэтых мэтаў нават былі закладзеныя кватэры, паведамляе БелТА.

У першым паўгоддзі з Еўропы было ўвезена каля 60 тыс. аўтамабіляў. Паколькі расійскі рынак у цяперашні момант закрыты, а беларускі — значна менш ёмісты, эксперты чакаюць, што ў наступным паўгоддзі актыўнага ўвозу аўтамабіляў фізічнымі асобамі з Еўропы не будзе. «Патрэбы грамадзянаў будуць уплываць на аб’ёмы ўвозу іншамарак. Ніхто ж не будзе ўвозіць аўтамабіль, каб потым прадаць яго сабе ў страту», — растлумачыў старшыня БАА.

Как вам новость?
Головоломки