Бабакоў: беларускія палітыкі паказваюць непавагу да Расиі

07.07.2010 12:39
Архив Редакция

Віцэ-спікер Дзяржаўнай думы Расіі Аляксандр Бабакоў пракаментаваў артыкул старшыні Савета Рэспублікі Беларусі Анатоля Рубінава, у якім акадэмік напісаў пра тое, што прэзідэнт Беларусі стаў кіраўніком рэспублікі ў выніку канкурэнтнай барацьбы, а не быў прыведзены да ўлады «за ручку» як апошнія расійскія прэзыдэнты. На думку Аляксандра Бабакова, тым самым беларускія палітыкі паказваюць непавагу да Расіі.

«Тым, хто піша сёння рознага роду артыкулы на гэтую тэму, варта было б паважаць выбар нашага народа. Асабліва — улічваючы нашы гістарычныя сувязі і сённяшнія адносіны. А тое, што мы чытаем сёння — гэта непавага», — сказаў віцэ-спікер Дзярждумы Расіі, перадае «Газета.Ru».

Аляксандр Бабакоў заклікаў ўзгадаць, у якіх умовах ішоў на свае першыя прэзідэнцкія выбары Уладзімір Пуцін (прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін — Тэлеграф), як у 1999-м Дагестан абаранялі апалчэнцы — простыя грамадзяне Расіі. «Гэта быў зусім не той час, калі хтосьці мог вадзіць кагосьці «за ручку». І калі хтосьці і прывёў Уладзіміра Пуціна ў крэсла прэзідэнта, то імя гэтага «кагосьці» — расійскі народ. Народ, які хацеў абараніць сваю краіну, захаваць Расію адзінай і моцнай», — заявіў Аляксандр Бабакоў.

Бабакоў: Масква не верыць пустым абяцанкам і запэўненням

«Масква, як вядома, слязам не верыць. Масква не верыць пустым абяцанкам і запэўненням. Асабліва — тых, хто заяўляе, што «не просіць у свайго саюзніка ніякіх датацыяў і ніякіх прэфэрэнцыяў», адначасова атрымліваючы каласальныя льготы дзякуючы унікальна нізкім коштам на энерганосьбіты» , — заявіў віцэ-спікер Дзярждумы Расіі, каментуючы артыкул старшыні Савета Рэспублікі Беларусі.

Па словах Аляксандра Бабакова, Расія верыць справам. «Галоўнае: яна верыць у сяброўства і агульную будучыню расійскага і беларускага народаў, іх супрацоўніцтва і інтэграцыю, — сказаў віцэ-спікер Дзярждумы РФ. — І таму падтрымлівае суседзяў: пастаўляючы танны газ (па 184 даляры — самая нізкая цана сярод краінаў СНД), пастаўляючы без пошлінаў нафту для ўнутранага беларускага спажывання (6,3 млн. тон)».

«Што мы атрымліваем наўзамен, усе бачаць і ведаюць. І некаторыя рэчы цяжка назваць інакш, як палітыканства», — канстатаваў Аляксандр Бабакоў.

Как вам новость?