Бабруйчанін стаў пацярпелым і абвінавачваным у справах аб крадзяжах тэлефонаў

08.02.2011 11:47
Архив Редакция

У Бабруйску Магілёўскай вобласці 24-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар адначасова праходзіць па дзвюх крымінальных справах у якасці пацярпелага і падазраванага. Як распавёў прэс-сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі Аляксандр Марчанка, крымінальныя справы па факце крадзяжоў мабільных тэлефонаў, у якіх фігуруе бабруйчанін, былі заведзеныя на працягу двух тыдняў. 

Так, 2 студзеня малады чалавек, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, вырашыў адзначыць навагоднія святы ў адной з кавярняў чыгуначнага вакзала Мінску. Каля 04:00 3 студзеня мужчына заснуў за столікам, чым не прамінулі скарыстацца зламыснікі. Двое мінчукоў выкралі ў спячага маладога чалавека мабільны тэлефон, кашалёк з 360 далярамі, 270 тыс. рублёў і банкаўскай пластыкавай карткай, перадае БелаПАН.

Прачнуўшыся, малады чалавек заявіў аб крадзяжы ў міліцыю. Падазраваных затрымалі і змясцілі пад варту. У дачыненні да іх распачалі крымінальную справу за крадзеж па ч. 2 арт. 205 КК Беларусі.

Між тым, праз 12 дзён пацярпелы бабруйчанін сам апынуўся пад следствам у якасьці абвінавачанага за аналагічнае злачынства. Па інфармацыі праваахоўных органаў, малады чалавек прыехаў з Бабруйску ў Мінск са сваім 20-гадовым таварышам у пошуках працы. Не знайшоўшы падыходных вакансій, маладыя людзі адправіліся на чыгуначны вакзал. Ладна выпіўшы, яны выкралі мабільны тэлефон у спячай 24-гадовай жыхаркі пасёлка Міханавічы Мінскага раёна. Дзяўчына, прачнуўшыся і выявіўшы страту, звярнулася ў міліцыю. Нецвярозых маладых людзей затрымалі і змясцілі пад варту ў следчы ізалятар.

Как вам новость?
Головоломки