Бабруйчуку пагражае тэрмін за распаўсюд пікантных фота школьніцы

26.10.2010 15:22
Архив Редакция

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 46-гадовага жыхара Бабруйску, які зрабіў пікантныя фотаздымкі 16-гадовай школьніцы на свой мабільны тэлефон, а пасля распаўсюдзіў іх сярод сябровак дзяўчыны. У дачыненні да затрыманага распачалі крымінальную справу па арт. 343 КК Беларусі ("выраб і распаўсюд парнаграфіі"). Яму пагражае ад трох да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Як распавёў намеснік начальніка следчага аддзелу УУС Бабруйскага гарвыканкама Валянцін Міраеўскіх, затрыманы пазнаёміўся з адной з вучаніц мясцовага ліцэю на імя Хрысціна вясной у кавярні. Неўзабаве пасля знаёмства мужчына патэлефанаваў і прапанаваў весела прабавіць час. Дзяўчына вырашыла ўзяць з сабой за кампанію сяброўку Волю (што ў выніку пацярпела), з якой разам вучыцца ў ліцэі. Спачатку на возеры дзяўчыны выпілі віна, а затым паехалі дадому да свайго новага знаёмаца.

«Там яны працягнулі забаўляцца, пачалі распіваць гарэлку. Ад прыстойнай дозы спіртнога 17-гадовая Вольга хутка ап’янела і заснула. Гэтым скарыстаўся абвінавачваны: ён пачаў фатаграфаваць яе на свой мабільны тэлефон. Як дзяўчына апынулася цалкам голай, яшчэ трэба высветліць следству. Але і пацярпелая, і Міхаіл адмаўляюць, што ўступалі ў блізкі кантакт», — распавёў Валянцін Міраеўскіх.

Праз два тыдні мужчына сустрэўся з Хрысцінай і паказаў ёй пікантныя фатаграфіі сяброўкі, з якой тая да таго часу пасварылася. Дзяўчына скінула непрыстойныя здымкі сабе на тэлефон, потым перадала іх іншай сваёй знаёмай, і так па ланцужку фота разляцелася спачатку па ўсёй навучальнай установе, а потым і па ўсім горадзе, перадае «Камсамольская праўда ў Беларусі».

Калі пра здарэнне даведалася маці пацярпелай дзяўчыны, яна звярнулася ў міліцыю, напісала заяву і ўжо праз два дні супрацоўнікі міліцыі выявілі «фатографа». Праз некалькі месяцаў экспертная камісія прызнала зробленыя здымкі «парнаграфічным прадуктам», выраб якога ў Беларусі лічыцца злачынствам. У цяперашні час мужчына знаходзіцца ў СІЗА, дзе чакае, калі яму прад’явяць абвінавачанні.

Сяброўцы пацярпелай таксама прад’явілі абвінавачанне

Варта адзначыць, што крымінальная справа таксама ўзбуджана ў дачыненні да сяброўкі пацярпелай Хрысціны. Яе абвінавачваюць у «распаўсюдзе парнаграфіі», але паколькі дзяўчына яшчэ непаўнагадовая, хутчэй за ўсё, ёй дадуць ўмоўны тэрмін.

«За распіванне піва ў грамадскім месцы Хрысціну паставілі на ўлік па справах непаўнагадовых», — паведаміў старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах аддзялення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі УУС Бабруйскага гарвыканкама Міхаіл Хмыль.

Как вам новость?
Головоломки