Бабруйскі кандыдат у дэпутаты стаў адначасова чальцом выбаркама

06.04.2010 09:43
Архив Редакция

У Бабруйску начальнік кіравання па працы Бабруйскага гарвыканкама Наталля Казакова адначасова стала і кандыдатам у дэпутаты, і чальцом выбарчай камісіі. Дадзенае супадзенне, праўда, адбылося не ў адной і той жа акрузе

Выбарчая камісія па выбарах знаходзіцца ў будынку кіравання па працы і сацыяльнай абароне, гэта значыць непасрэдна па месцы працы Наталлі Казаковай, а вылучалі на гэту пасаду начальніка кіравання адразу тры працоўныя калектывы, паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Што тычыцца самой Наталлі Казаковай, дык яна лічыць, што гэта не супярэчыць заканадаўству. «Ёсць людзі, якія гэтым займаюцца. Вось іх і пытайце», — пракаментавала супадзенне кандыдат у дэпутаты, не ўдакладніўшы, якія канкрэтна людзі гэтым займаюцца.

Как вам новость?
Головоломки