"Бабушкина крынка" атрымлівае доступ на рынак Еўрасаюза

15.06.2010 09:59
Архив Редакция

Акрэдытаваная пры Нацыянальным бюро Літвы і ўпаўнаважаная Еўрапейскім Саюзам праводзіць аўдыт і выдаваць сертыфікат адпаведнасці еўрапейскім патрабаванням якасці і бяспекі ўстанова LST Sert прызнала марозіва, сухія малочныя прадукты, жывёльны алей, натуральнамалочную прадукцыю, цвёрдыя і паўцвёрдыя сыры, што выпускаюцца на ААТ "Бабушкина Крынка" адпаведнымі стандартам ЕС.

Сертыфікат адпаведнасці LST EN ISO 9001:2008 і бяспекі харчовых прадуктаў LST EN ISO 22000:2005 дырэктару прадпрыемства ўручыў кіраўнік грамадскай установы LST Sert Стасіс Брэнцюс.

Для таго, каб пачаць працаваць на рынках ЕС, беларускаму перапрацоўшчыку трэба прайсці другі этап — атрыманне ветэрынарнага дазволу.

У склад найбуйнейшага вытворцы малочнай прадукцыі «Бабушкина Крынка» уваходзяць Магілёўскі малочны камбінат, ААТ «Круглянскі масларобны завод», ААТ «Краснапольскі завод ЗЦМ», ААТ «Кіраўскі масларобны завод», ААТ «Бялыніцкі сыраробны завод», ААТ «Дрыбінскі масларобны завод», ААТ «Крычаўскі масларобны завод» і ААТ «Касцюковіцкі малаказавод».

«Бабушкина Крынка» — другое прадпрыемства ў Беларусі, якое атрымала такі сертыфікат на малочную прадукцыю. Першым у нашай краіне такі дакумент атрымаў «Верхнядзьвінскі масласырзавод». Еўрапейскія эксперты цяпер таксама працуюць на ААТ «Савушкін прадукт» і ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат».

Как вам новость?
Головоломки