Бацькі загінулых у беспарадках у Кыргызстане патрабуюць выдачы Бакіева

13.05.2010 12:28
Архив Редакция

Бацькі загінулых у красавіцкіх беспарадках у Кыргызстане 13 траўня правялі пікет каля будынка пасольства Беларусі ў Бішкеку. Яны запатрабавалі ў беларускага боку выдачы прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева.

Як паведамляе БелаПАН, мітынгоўцы каля будынка беларускага пасольства таксама патрабавалі, каб кіраўнік дыппрадстаўніцтва Віктар Дзенісенка выйшаў на перамовы.
«Лукашэнка, абараняючы забойцу Бакіева, апускаецца ніжэй за ягоны ўзровень», «Прэзідэнты краінаў, якія садзенічаюць уцёкам Бакіева: Патрабуем вярнуць яго назад», «Бакіеў, будзь мужчынам, лепш застрэлься», «Маці загінулых герояў: Праклінаем забойцаў, хай пад вамі гарыць зямля», «Часовы ўрад! Дзе вашы абяцанні па паімцы злачынцаў?», — такія лозунгі змяшчаліся на плакатах, якія прынеслі з сабой мітынгоўцы.
Як раней паведамляў Тэлеграф, шостага красавіка ў Кыргызстане пачаліся масавыя беспарадкі, выкліканыя затрыманнем практычна ўсіх лідараў апазіцыі. Ахвярамі сутыкненняў сталі каля 80 чалавек, больш за тысячу атрымалі раненні. Апазіцыя сфармавала часовы ўрад на чале з Розай Атунбаевай, якая пазней запатрабавала суду над Бакіевым.

Как вам новость?
Головоломки