Бадзей: беларусы зацікаўлены развіваць свой бізнэс у Венесуэле

26.03.2010 15:56
Архив Редакция

Старшыня кіравання бізнэс-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага Георгій Бадзей паведаміў, што прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнэсу Беларусі зацікаўлены ў стварэнні і развіцці бізнэсу ў Венесуэле. "Мы гатовыя працаваць у любой краіне свету, дзе можам знайсці сваіх патэнцыйных партнёраў і спажыўцоў, у тым ліку ў Венесуэле", — адзначыў прадпрымальнік.

«Нягледзячы на тое, што гэты рынак намі не вывучаны, мы будзем выходзіць на яго, калі гэта будзе спрыяць развіццю нашага бізнэсу», — падкрэсліў Георгій Бадзей, паведамляе БелТА.

Старшыня кіравання ўпэўнены, што прадпрымальнікі застануцца ў плюсе, калі ім дадуць магчымасць развіваць свой бізнэс у Венесуэле. «Мы спадзяемся, што магчымасць працаваць у гэтай краіне атрымаюць не толькі дзяржаўныя прадпрыемствы, але і прыватны сектар. Галоўнае, каб мы не засталіся ўбаку», — заўважыў прадпрымальнік.

«Пакуль механізмы супрацоўніцтва з венесуэльскімі дзелавымі кругамі выразна не вызначаны, іх цяжка ацэньваць. У любым выпадку выконваць праекты ў Венесуэле нам вельмі цікава, гаворка ідзе пра разнастайныя сферы — будаўніцтва, сельскую гаспадарку і гэтак далей», — сказаў Георгій Бадзей.

Как вам новость?
Головоломки