Багапш спадзяецца, што Абхазію хутка прызнаюць Беларусь і Украіна

29.04.2010 14:26
Архив Редакция

Прэзідэнт Абхазіі Сяргей Багапш спадзяецца на хуткае прызнанне Украінай і Беларуссю незалежнасці гэтай каўказскай рэспублікі. Пра гэта ён заявіў у чацвер, 29 красавіка, выступаючы перад прадстаўнікамі вядучых расійскіх СМІ.

«Я з асцярожным аптымізмам стаўлюся да гэтага [магчымага прызнання Абхазіі з боку Украіны]. Для нас гэта архіважна, каб Украіна пайшла на прызнанне. Каб Беларусь нарэшце вырашылася і закрыла гэтую тэму», — сказаў Багапш.

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, адказваючы надоечы ў Страсбургу на пытанне пра прызнанне Кіевам незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, сказаў, што ён супраць ужывання падвойных стандартаў у гэтым пытанні і прапанаваў вызначыць крытэры прадстаўлення незалежнасці і выпрацаваць падыход да рашэння праблем замарожаных канфліктаў.

Што тычыцца Беларусі, то прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка казаў, што гэтае рашэнне павінен прыняць парламент.

Расія прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ў 2008 годзе пасля ваеннага канфлікту з Грузіяй. Акрамя Масквы іх новы статут прызналі Венесуэла, Нікарагуа і Рэспубліка Наўру. Грузія настойвае, што непрызнаныя рэспублікі ўваходзяць у яе склад.

У верасні мінулага года незалежная камісія ЕС апублікавала даклад па вайне на Каўказе, у якім сказана, што абстрэл Цхінвалі грузінскімі ўзброенымі сіламі ў ноч з 7 на 8 жніўня 2008 года паклаў пачатак маштабнаму ўзброенаму канфлікту, хоць гэта быў толькі кульмінацыйны момант працяглага перыяду нарастання напружанасці, правакацый і інцыдэнтаў.

Как вам новость?