Багданкевіч: АЭП пагражае Беларусі стратай часткі суверэнітэту

07.07.2010 12:04
Архив Редакция

Функцыянаванне паўнавартаснай Адзінай эканамічнай прасторы ў рамках Мытнага саюза цалкам рэальнае пры ўмове страты Беларуссю значнай часткі суверэнітэту. Такое меркаванне выказаў экс-старшыня Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч. "Мы ў канчатковым выніку страцім сваю валюту і іншыя атрыбуты самастойнай эканомікі", — лічыць доктар эканамічных навук.

«Расія, з’яўляючыся асноўным удзельнікам Мытнага саюза, і ў Адзінай эканамічнай прасторы будзе вызначаць усе правілы і законы рынку. Яна ўжо цяпер прадэманстравала, як гэта робіцца», — цытуе Станіслава Багданкевіча «Ежедневник».

«Расію таксама складана зразумець, — сказаў эксперт. — Спачатку яе кіраўніцтва падпісвае дамову аб стварэнні Мытнага саюза, а потым заднім чыслом лае Аляксандра Лукашэнку за тое, што ён выступае супраць нафтавых пошлінаў. Хаця беларускі прэзідэнт абсалютна мае рацыю: на адзінай мытнай тэрыторыі такіх выняткаў быць не павінна».

Пры гэтым Станіслаў Багданкевіч дадаў, што цяпер усё залежыць ад Расіі. «Калі яна адмовіцца ад сваіх экспартных пошлінаў на энергарэсурсы, то АЭП можа запрацаваць і ў наступным годзе. Усё можа быць», — канстатаваў спецыяліст.

Как вам новость?