Багданкевіч: стабільнасць рубля падтрымліваецца знешнімі пазыкамі

21.09.2010 16:16
Архив Редакция

Былы старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч лічыць, што ўрад Беларусі захоўвае стабільнасць нацыянальнай валюты за кошт знешніх пазык і продажу дзяржаўнай уласнасці. "Ёсць яшчэ магчымасць атрымаць крэдыт, таму што Беларусь усё яшчэ не закрэдытаваная, хаця ідзе да гэтага сямімільнымі крокамі", — растлумачыў Станіслаў Багданкевіч.

Па словах Станіслава Багданкевіча, гэта негатыўна адбіваецца на стаўленні беларусаў да рубля. Так, трэці месяц запар у Беларусі попыт на замежную валюту перавышае прапанову. Былы кіраўнік Нацбанка звязвае гэта з «недаверам людзей да эканамічнай палітыкі і дэфіцытам гандлёвага балансу».

«Бо трэба плаціць па імпарце. І, калі імпарт перавышае экспарт на мільярды даляраў, то яго трэба аплочваць. Таму людзі або прадпрыемствы, маючы беларускія рублі, жадаюць купіць валюту», — растлумачыў Станіслаў Багданкевіч.

Па словах экс-старшыні праўлення Нацбанка, за апошні час знешні доўг Беларусі падвоіўся і працягвае павялічвацца. «Не было б гэтага — даляр каштаваў бы ўжо ў два разы больш, чым цяпер. Але мы жывем у доўг, аплочваем імпарт і такім чынам падтрымліваем курс на ўзроўні трох тысяч», — растлумачыў Станіслаў Багданкевіч, перадае Euramost.org.

Бо ў Беларусі, па словах спецыяліста, ідзе фіксаванае рэгуляванне валюты, курс даляра можа застацца ранейшым за кошт рэзерваў і дадатковых знешніх пазык.

Багданкевіч: Беларусь «праядае імпарт звыш экспарту»

«Калі б у нас былі рынкавыя адносіны на валютным рынку, то, безумоўна, адбывалася б у большай ступені дэвальвацыя. Але гэтага бо няма. Мы жывем у велізарнай ступені за кошт знешніх пазык, праядаючы імпарт звыш экспарту», — адзначыў Станіслаў Багданкевіч.

Акрамя таго, эксперт лічыць, што росту валютных паступленняў, зафіксаванага ў Беларусі, недастаткова для таго, каб заплаціць за нафту, газ, тавары народнага спажывання, якія краіна купляе за мяжой.
 
«У нас банкі рэсурсаў звонку ўзялі ўжо больш, чым у мінулым годзе на мільярд. Гэта ж даўгі. Як і ўся эканоміка гразнуць у даўгах. Гэта не ёсць добрай палітыкай, але для іншай палітыкі патрэбна і новая эканамічная мадэль. Пра яе зздаецца і кажуць, але ў рэальнасці пакуль мала што мяняецца», — заявіў Станіслаў Багданкевіч.

Як перадаваў Тэлеграф, Станіслаў Багданкевіч раней заяўляў, што калі б урад Беларусі не пазычаў, курс даляра ў Беларусі складаў бы 4-5 тыс. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки