Багданкевіч ўзначаліў АГП

31.12.2010 10:51
Архив Редакция

Экс-старшыня Нацбанка Беларусі Станіслаў Багданкевіч ўзначаліў Аб'яднаную грамадзянскую партыю. «Ва ўмовах, калі партыя фактычна абезгалоўленая, зыходзячы з адказнасці за партыю, за захаванне яе адзінства і неабходнасці неадкладнай арганізацыі барацьбы за вызваленне нашых рэпрэсаваных таварышаў часова, па ўзгадненні з Палітрадай АГП, прымаю на сябе кіраўніцтва Аб'яднанай грамадзянскай партыяй», — заявіў ён.

Станіслаў Багданкевіч таксама адзначыў, што 19 снежня «мірная дэманстрацыя беларускіх грамадзянаў пад кіраўніцтвам дзевяці апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты супраць фальсіфікацыі выбараў была жорстка разагнаная з наступным арыштам як кандыдатаў у прэзідэнты, так і іх прыхільнікаў».

Сярод арыштаваных беларускімі праваахоўнікаў апынуліся, у тым ліку, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, старшыня мінскай гарадской арганізацыі партыі Анатоль Паўлаў і яго намеснік Алег Корбан.

Раней, у 1995-2000 гадах, Станіслаў Багданкевіч ужо ўзначальваў АГП.

Как вам новость?
Головоломки