Байкова напярэдадні суду засталася без адваката

08.02.2011 14:42
Архив Редакция

Старшая следчая Генеральнай пракуратуры Беларусі Святлана Байкова, абвінавачваная ў шэрагу службовых злачынствах, незадоўга да суду засталася без свайго адваката — Міхаіла Волчака, які абараняў яе больш як паўгады. Паводле папярэдняй інфармацыі, адваката пазбавілі ліцэнзіі ў сувязі з узбуджэннем супраць яго крымінальнай справы за разгалошанне дадзеных папярэдняга расследавання. 

У прэзідыуме Мінскай абласной калегіі адвакатаў факт адлічэння Міхаіла Волчака са складу калегіі пацвердзілі. Аднак, як паведамляецца, гэта адбылося «у сувязі з сыходам на пенсію», перадаюць «Беларускія навіны».

Па звестках выдання, да пачатку працэсу над Святланай Байковай застаецца некалькі дзён, хаця канкрэтныя яго тэрміны не выдаюцца. У такіх умовах новы адвакат старшай следчай Генпракуратуры не зможа пісьменна выбудаваць стратэгію абароны, паколькі яму неабходна вывучыць каля 30 тамоў крымінальнай справы.

Як паведамляў Тэлеграф, Святлану Байкову арыштавалі ў пачатку сакавіка. Яна абвінавачваецца ў прыцягненні ў якасці абвінавачванага заведама невінаватага, прымусе да дачы паказанняў, заведама незаконным затрыманні, злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў у перыяд, калі яна ўзначальвала групу па расследаванні гучных карупцыйных злачынстваў на мытнай мяжы Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки